НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

«Традыцыйная беларуская лялька». Так называецца рэспубліканскі конкурс, дзякуючы якому школьнікі далучаюцца да каштоўнасцяў беларускай культурнай спадчыны і вывучаюць рэгіянальныя народныя традыцыі. Раённы яго этап прайшоў на базе гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка».

Конкурс сабраў сапраўдных майстрыц дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, захопленых гісторыяй роднага краю і малой радзімы – школьніц, якія пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў дадатковай адукацыі зрабілі традыцыйных народных лялек - гульневых, абрадавых, стылізаваных, у этнаграфічных касцюмах, а таксама абярэгаў. Дарэчы, кожная з дзяўчат-удзельніц загадзя распрацавала канцэпцыю конкурснай работы, падрыхтавала эскіз, неабходныя дэталі і абарону свайго праекта.

Лепш за ўсё гэта атрымалася ў вучаніцы Лукскай сярэдняй школы, удзельніцы гуртка «Дызайн і стыль» раённага цэтра творчасці дзяцей і моладзі Вікторыі Тарасавай. Пад кіраўніцтвам педагога Аляксандры Кузьміной яна зрабіла абярэг Крупенічку. Вікторыя адзначыла:

- Гэта лялька - сімвал багатага ўраджаю. Яна павінна быць тоўстай і прыгожай – тады будзе дастатак ў хаце, а таксама ўраджайны год. Каб зрабіць Крупенічку, я ўзяла мяшочак, у які палажыла розныя крупы. Валасы зрабіла з ільнянога валакна, галаўны ўбор упрыгожыла карункамі, якія звязала пры дапамозе кручка. Фартух, а таксама рукавы і падол кашулі вышыла крыжыкам. На мой погляд, атрымалася сапраўдная Крупенічка, і яна магла б не толькі упрыгожыць любую хату, але і прынесці дастатак у кожную сям’ю.

Лялька Вікторыі, дарэчы, была прызнана лепшай, і дзяўчынка стала пераможцай конкурса. Яна прадставіць наш раён на наступным этапе.

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter

Наш канал на YouTube