Новы дзень

Да свята школа была ўпрыгожана: навучэнцы малодшых класаў падрыхтавалі выставу малюнкаў «Дзіцячыя заМовы». А вучні 5–9 класаў выпусцілі насценныя газеты пад агульнай назвай «Беларуская мова вольная, пявучая». На дзвярах кожнага кабінета «красаваліся» прыказкі і прымаўкі. Вучні, госці і работнікі школы спыняліся каля тэматычна аформленых стэндаў і з цікавасцю іх чыталі.

 

А пачаўся Дзень роднай мовы з таго, што вучні старэйшых класаў на ўваходзе ў школу віталі дзяцей, бацькоў і настаўнікаў пабеларуску і ўручалі ўсім буклеты «Вывучаем беларускую мову разам з бацькамі». Да спадобы вучням прыйшліся інфармацыйная хвілінка «З гісторыі роднай мовы», конкурс «Захаваем свет разам», вусны часопіс «Гімн роднай мове», татальная дыктоўка і адкрыты ўрок, акцыя «Адкрыты мікрафон», дзе кожны жадаючы мог выканаць песню на беларускай мове, выступленне школьнага гуртка «Спадчына».

Яшчэ на працягу ўсяго дня дзяўчынкі прапаноўвалі жадаючым напісаць на валошках з бумагі свае любімыя беларускія словы, з якіх потым быў сабраны букет.

А скончылася свята конкурсам па беларускай мове і літаратуры «Буслік-2019», у якім прынялі ўдзел і навучэнцы школы. Дарэчы, конкурс гэты праводзіўся ва ўсіх установах сярэдняй адукацыі рэспублікі адначасова. І самае галоўнае, што імкнуліся данесці да ўсіх настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, – гэта разуменне таго, што, каб добра ведаць і разумець не толькі родны край, родную культуру, але і самога сябе, неабходна ведаць і разумець родную мову.

Аксана ЛАРЫОНАВА, Надзея МУРАВЕЙКА,

настаўніцы СШ № 10.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube