Больш за 14 тысяч вучняў нашага раёна сёння, 1 верасня, селі за парты і гатовы да засваення розных навук. У першы раз у першы клас прыйшлі 1489 хлопчыкаў і дзяўчынак, апошнім гэты навучальны год стане для 568 адзінаццацікласнікаў. Для кожнага з іх гэты час будзе пазнавальным, паспяховым і плённым, а веды, атрыманыя на ўроках, абавязкова спатрэбяцца ў будучым.
Але ж, згадзіцеся, што педагогі не толькі вучаць нас пісаць, чытаць, лічыць і разважаць, пазнаваць навакольны свет. Школа вучыць жыць, бо яна – духоўная калыска народа. Нездарма Дзень ведаў і Дзень беларускага пісьменства стаяць у календары амаль побач: яны аб’ядноўваюць усіх, хто вучыцца для таго, каб берагчы духоўную спадчыну нашага народа, прымнажаць нацыянальную культуру.
Да такіх людзей адносяцца і маладыя спецыялісты, настаўнікі пачатковых класаў сярэдняй школы № 7 Вольга Кушчына, Ганна Глезава і Тамара Чарлова, якія лічаць сябе сапраўднымі патрыётамі і ўпэўнены, што абавязкова будуць вучыць маленькіх беларусаў любові да сваёй краіны.Напярэдадні Дня ведаў карэспандэнт нашай газеты сустрэлася з маладымі педагогамі і даведалася, што распачнуць яны гэтую справу на першым уроку «Беларусь и Я – диалог мира и созидания».
Настаўнікі адзначылі, што на ўроку разам з дзецьмі будуць разважаць аб тым, што ад кожнага з нас залежыць не толькі наша будучае, але і будучае ўсіх наступных пакаленняў. Толькі мірнае і стваральнае развіццё дазволіць нам будаваць квітнеючую Беларусь.
Дарэчы, маладыя спецыялісты пазітыўна настроены на работу. Ім падабаецца школа, дзе яны робяць першыя крокі ў прафесію, а таксама горад Жлобін, які прыняў іх гасцінна. Ганна і Вольга родам з Лоеўшчыны, скончылі мясцовы педагагічны каледж, Тамара – наша зямлячка, вучылася ў Горацкім педкаледжы і пайшла па слядах маці, якая працавала настаўнікам у пачатковых класах розных школ. Напярэдадні 1 верасня субяседніцы прызналіся, што вельмі хвалююцца перад сустрэчай з дзецьмі, але будуць рабіць усё магчымае, каб закласці ў сваіх маленькіх вучняў насенне дабрыні і любові, бо менавіта ў гэтым і бачаць сваё прызначэнне: выхаваць для роднай Беларусі грамадзян, якія добрай вучобай, сумленнай працай кажуць Радзіме «дзякуй» за тое, што клапоціцца і памятае пра кожнага з нас, каб дыялог з краінай быў толькі на выдатна…
Сёлета сістэму адукацыі Жлобінскага раёна папоўнілі 65 маладых спецыялістаў. Сярод іх – 17 выхавальнікаў дзіцячых садоў, 15 маладых настаўнікаў замежных моў, 12 новых спецыялістаў пачатковага навучання. Таксама ва ўстановы адукацыі раёна прыйшлі біёлагі-хімікі, географы, настаўнікі матэматыкі, рускай мовы, фізічнай культуры і педагогі сацыяльныя
Таццяна СКОБЕЛЕВА.
Читайте также:
Кіраўніцтва раёна віншуе жлабінчан з Днём ведаў
Жлобинщина – в объятиях Дня знаний: «Школа, школа, двери распахни! Школа, школа, уроки, перемены…»
Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук", instagram, twitter, Telegram, YouTube