НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Дызайн і стыль» раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, вучаніца Лукскай сярэдняй школы Вікторыя Тарасава прадставіла Гомельскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «Традыцыйная беларуская лялька», які праходзіў у Мінску ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімай клічу».

За перамогу ў конкурсе змагаліся 22 удзельнікі ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў з усіх куткоў Беларусі. Яны цікавяцца гісторыяй роднага краю і пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў дадатковай адукацыі ствараюць традыцыйныя народныя лялькі, тым самым захоўваючы і адраджаючы нацыянальныя традыцыі. Даведацца аб гісторыі ўзнікнення, рэгіянальных асаблівасцях вырабу лялькі Крупенічкі, якую і прадстаўляла Вікторыя, дапамагла педагог раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аляксандра Кузьміна. Напомнім, што Крупенічка – гэта галоўная лялькаабярэг на дастатак і дабрабыт у сям’і.

Вікторыя атрымала дыплом Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі за актыўны ўдзел у конкурсе. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству дзяўчынка пазнаёмілася з іншымі рабятамі, якія цікавяцца беларускай культурай, і атрымала каштоўны вопыт.

Маргарыта БАНТЫШ,

дырэктар раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube