НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Спецыяльны дыплом “За захаванне рэгіянальнай культурнай спадчыны” па выніках рэспубліканскага конкурса фальклорных калектываў у рамках XVI рэспубліканскага конкурса “Юныя таленты Беларусі”, атрымаў фальклорны калектыў “Спадчына” (кіраўнікі Н. Садзілава і Т. Рабянок) сярэдняй школы № 9.

 

Мерапрыемства прайшло ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Праграма яго складалася з прадстаўлення фальклорнымі калектывамі творчых нумароў, а таксама ўключала адукацыйныя майстар-класы і сустрэчы з журы. Удзельнікі 11 фальклорных калектываў з розных куткоў Беларусі дэманстравалі народныя абрады. Наша “Спадчына” прадставіла два з іх: “Юраўскі карагод”, вытокі якога ідуць з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна і “Стрэчанне” – з вёскі Новае Палессе Лельчыцкага раёна.

Дарэчы, «Юраўскі карагод» – адзін з першых абрадаў, які ўвайшоў у дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Абрад праводзіцца 6 мая (веснавое свята Юр’я). Падчас яго людзі выходзяць у поле, каб агледзець азімыя. На поле водзяць карагод і спяваюць традыцыйныя песні, пасля чаго ўдзельнікі абыходзяць ўсю вёску, каб у гаспадароў падвор’яў усё было добра.

Пасля конкурсных выступленняў прайшлі майстар-класы. Харэограф сярэдняй школы № 9 Таццяна Рабянок правяла з навучэнцамі майстар-клас па тэме “Гісторыка-бытавыя танцы Гомельшчыны”. Дзеці з задавальненнем выконвалі танцы: “Карманчыкі”, “Полька-бабачка”, “Базар”, “Картузэ”.

Дарэчы, конкурснае выступленне калектыва сярэдняй школы № 9 было высока ацэнена экспертамі ў галіне фальклора, этнаграфіі і сцэнічнага майстэрства. Менавіта таму для нашых рабят па рашэнні журы быў заснаваны спецыяльны прыз “За захаванне рэгіянальнай культурнай спадчыны”.

Т. ДАРАФЕЕВА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter

Наш канал на YouTube