У Мінску, у Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва), праходзіць рэспубліканская выстава «У сэрцы баліць Чарнобыль», якая прымеркавана да 40-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. На ёй прадстаўлены работы і жлобінскіх мастакоў Леаніда Вялічкі (старшыня Гомельскага абласнога аб’яднання Беларускага саюза мастакоў), Уладзіміра Скрыганава і Уладзіміра Слесарава.
Леанід Вялічка.
– У красавіку бягучага года гэтая выстава праходзіла ў Гомелі – у карціннай галерэі імя Г. Вашчанкі, – паведаміў Леанід Вялічка. – Цяпер з гэтымі работамі могуць пазнаёміцца мінчане і госці нашай сталіцы. Карціны, якія прадстаўлены на выставе «У сэрцы баліць Чарнобыль» – гэта боль у сэрца кожнага беларуса. Чарнобыль – гэта адна з самых трагічных старонак нашай гісторыі. Аб гэтым трэба ведаць і памятаць.
Выстава «У сэрцы баліць Чарнобыль» будзе доўжыцца да 24 жніўня.
Мікалай ШУКАНАЎ.
Фота прадстаўлена Леанідам ВЯЛІЧКА.
Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники", "Фейсбук", instagram, twitter, Telegram.