НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі ім. У. І. Дуніна-Марцінкевіча стартаваў сёння ў Бабруйску.

Да ўдзелу ў ім запрошаны прафесійныя тэатральныя калектывы, у тым ліку і замежныя. Унікальнасць фестывалю ў тым, што яго праграма складаецца толькі са спектакляў выключна па творах беларускіх драматургаў.

У конкурснай праграме «Спектакльтэатра драмы» прымуць удзел 12 спектакляў з 11 тэатраў. Пастаноўкі будзе ацэньваць прафесійнае журы, якое вызначыць пераможцаў  у васьмі намінацыях. Фестывальная праграма таксама ўключае абмеркаванне спектакляў крытыкамі, арганізацыю канферэнцый, лекцыі тэатразнаўцаў, майстар-класы па тэатральнаму мастацтву, сустрэчы з творчымі калектывамі.

Традыцыйна ў рамках мерапрыемства будзе арганізавана і работа творчай лабараторы пры падтрымцы Цэнтра беларускай драматургіі і Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры. Яе дзейнасць спрыяе пошуку новых маладых таленавітых аўтараў у розных жанрах тэатральнага мастацтва, распрацоўцы і ўдасканаленню новых драматургічных напрамкаў, папулярызацыі твораў беларускіх драматургаў у краіне і за яе межамі, прыцягненню ўвагі да творчасці айчынных літаратараў, пашырэнню рэпертуарнай палітры маладых выканаўцаў. Фестываль завершыцца 6 лістапада.

Па матэрыялах БелТА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube

Наш канал в Telegram

Наш канал в Viber