НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Рознакаляровы флэшмоб, дэфіле ў незвычайных строях, конкурс прыгажосці сярод коз, багатыя падворкі і мноства забавак для дзяцей – менавіта так, з выдумкай і агеньчыкам, у суботу, 21 верасня, у аграгарадку Пірэвічы прайшло раённае свята.

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, урачыстасць сабрала рэкордную колькасць гледачоў і ўдзельнікаў.

Са святам землякоў павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Няхай і адзначыла ўзнагародамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама мясцовых жыхароў – Валянціну Пілугіну, Алену Самусенка і Галіну Чыкаву – актыўных удзельніц мясцовай самадзейнасці. Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень прагучалі ў адрас шматдзетных матуль – Ірыны Семянюк і Таццяны Сільчанка, узнагароджаных сёлета ордэнам Маці. Заслугі ветэранаў працы адзначыў старшыня Пірэвiцкага сельвыканкама Віктар Быкаў. Уліку ўзнагароджаных: Сямён Музычэнка, Уладзімір Гаспадароў, Віктар Чорны, Васіль Котаў, Вольга Грушанава, Людміла Турлова і Таццяна Полаўцава.

Акрамя таго, граматы і падарункі працаўнікам ААТ «Пірэвічы» ўручыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Ірына Нікіткова.

Пасля заканчэння афіцыйнай часткі на сцэнічнай пляцоўцы яркімі фарбамі заззяў сапраўдны кірмаш талентаў. Гучалі песні пра родны кут у выкананні навучэнцаў мясцовай школы, танчылі выхаванцы дзіцячага садка, святочным настроем радавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.

Яркім момантам свята стала дэфіле «Эка-мода» ў выкананні юных жыхароў аграгарадка. Хлапчукі і дзяўчынкі прадставілі на суд публікі ўнікальныя ўборы, зробленыя сваімі рукамі з газет, уцяпляльніка, поліэтыленавых пакетаў, фальгі і нават з пластыкавых шкляначак.

Сапраўдны фурор зрабіў конкурс «Каза-фэст».

Мясцовыя жыхары выйшлі на пляцоўку са сваімі рагатымі прыгажунямі, убранымі ў яркія стужкі і кветкі. Жывы водгук упублікі знайшоў «Вясёлкавы флэшмоб» у выкананні пірэвіцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Здавалася, штопад запальную музыку з імі танчаць усе Пірэвічы...

Вольга МІКША.

Фота аўтара.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube

Наш канал в Telegram{jcomments off}