НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

У жніўні вёска Чарцёж нібы вярнулася на некалькі дзесяцігоддзяў назад у сваю гісторыю, у тыя часы, калі тут было шматлюдна. У гэты дзень на сваю малую радзіму з розных куткоў Беларусі і Расіі з’ехалася звыш 200 ураджэнцаў населенага пункта, які знаходзіцца на тэрыторыі Чырвонабярэжскага сельсавета.

 

Урачысты момант

Сустрэча аднавяскоўцаў, якая стала сапраўдным святам, доўжылася да позняга вечара, бо праграма была даволі насычанай. Падчас урачыстай часткі мерапрыемства да жыхароў вёскі і гасцей звярнуўся старшыня Чырвонабярэжскага сельвыканкама Валерый Рагоўскі, які выказаў падзяку чарцяжанам за тое, што яны не забываюць бацькоўскія хаты, клапоцяцца аб добраўпарадкаванні роднай вёскі, у тым ліку і мясцовых могілак.

Дарэчы, перад ўрачыстасцю многія разам з ксяндзом Алегам Грыгаровічам адправіліся наведаць магілы сваіх родзічаў. На месцы быў адслужаны памінальны малебен. Удзельнікаў сустрэчы вітаў дырэктар КСУП «Чырвонабярэжскі» Вадзім Ганенка, які адзначыў, што жыхары вёскі Чарцёж у розныя гады ўнеслі значны ўклад у развіццё гаспадаркі. Потым загучала музыка. Не абышлося, вядома ж, і без танцаў, да якіх выхадцы з Чарцяжа вельмі ахвочыя. Спачатку тон у гэтым задаваў народны вакальны ансамбль з Чырвонага Берага «Дабаснянка». Далей справу ў свае рукі ўзяў гамяльчанін Аляксандр Гаварушка – унук настаўніка Чарцёжскай пачатковай школы Мікалая Гаварушкі, якога, як і настаўніцу Анастасію Паўліц, і сёння добрым словам успамінаюць былыя вучні.

На снимке: у свяце прынялі ўдзел старажылы вёскі – 88-гадовы Аляксандр Іосіфавіч Глазоўскі і 81-гадовая Нэлі Харытонаўна Пасканава з дачкой Людмілай.

Полностью материал Николая Шуканова опубликован в газете "Новы дзень" № 67 от 03.9.2019

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube