НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Ужо пяты год у дзіцячым садзе № 15 рэалізуюцца праекты, накіраваныя на фарміраванне ў дзяцей цікавасці і павагі да нацыянальнай культуры, традыцый народа, пачуцця гонару за Радзіму.

 

За нядоўгі час тут праведзена велізарная работа, у якую ўключыліся ўсе – і педагогі, і дзеці, і іх бацькі. Мы пабывалі ва ўстанове адукацыі, дзе пагутарылі з супрацоўнікамі Людмілай Васьковай, Таццянай Міхайлавай, Таццянай Ключнікавай, Ірынай Бісюковай, Кацярынай Максіменка і даведаліся аб тонкасцях працэсу выхавання ў дадзеным напрамку. Больш грунтоўна аб сутнасці работы нам расказала загадчык дзіцячага сада № 15 Людміла ЧАРНАГАЕВА. 

– Людміла Анатольеўна, раскажыце, з чаго ўсё пачалося?

– Заступіўшы на пасаду загадчыка дзіцячага сада ў 2014 годзе, я паставіла перад сабой пытанне: які накірунак работы выбраць, каб ён стаў добрай традыцыяй у нашай установе? Падумала, што ў кожнага з нас ёсць куточак на зямлі, з якога пачалося пазнанне свету, які мае асаблівую прыгажосць, чароўную сілу і які ўсіх нас яднае. Гэта наша Радзіма. Асабліва важна гэта разумець яшчэ ў дашкольным узросце, калі ў дзяцей закладваюцца веды, фарміруюцца базавыя каштоўнасці. І таму на калектыў дашкольнай установы ўскладваецца адказнасць не толькі за развіццё беларускага маўлення ў дзіцяці, але і за выхаванне ў ім нацыянальнай самасвядомасці, за перадачу яму літаратурнай спадчыны, культурных традыцый, назапашаных беларускім народам. Параіўшыся з выхавацелямі і заручыўшыся падтрымкай бацькоў, мы прыступілі да сваёй работы.

Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў артыкуле Таццяны Скобелевай  "Скарбонка ведаў аб Радзіме", які размешчаны ў газеце "Новы дзень" №87 ад 16.11.2018

Здымкi Мiкалая СЕМЯНЦА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter

Наш канал на YouTube