НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

78 гадоў таму, 22 чэрвеня 1941 года, фашысцкая Германія вераломна, без аб’яўлення вайны, напала на Савецкі Саюз. Ужо 27 чэрвеня варожыя бомбы былі скінуты на Жлобін.

 

Нямецкія бамбардзіроўшчыкі цэлілі ў аб’екты мясцовага чыгуначнага вузла. Таму першай іх ахвярай стаў менавіта чыгуначнік – Іван Гайдук. Моцную паветраную атаку вытрымала ў той дзень паравознае (сёння – лакаматыўнае) дэпо, якое мела асабліва важнае стратэгічнае значэнне.

– Ад паравозаў у многім залежала мабільнасць фронту, – падкрэслівае старшыня ветэранскай арганізацыі дэпо, кіраўнік пакоя працоўнай і баявой славы прадпрыемства Сяргей Сухоцкі. – Таму амаль усе работнікі нашага дэпо прынялі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Адны на паравозах дастаўлялі на фронт грузы, іншыя змагаліся з ворагам непасрэдна на перадавой. Многія загінулі. Гэта – машыністы-інструктары Ілья Сіманенка, Н.М. Сяліцкі, Н.П. Байдакоў, качагар Ф. Кісялёў, рабочы Ф. Пашкоўскі, іншыя.

У пакоі працоўнай і баявой славы дэпо мужным чыгуначнікам-франтавікам адведзена шмат месца. Як паведаміў Сяргей Сухоцкі, напярэдадні розных дат і падзей, звязаных з вайной, тут праходзяць экскурсіі, якія можна назваць своеасаблівымі ўрокамі мужнасці для моладзі, якая на прыкладзе старшага пакалення вучыцца любіць сваю Радзіму, паважаць подзвіг, які здзейснілі іх дзядулі і бабулі.

– Пра кожнага з нашых чыгуначнікаў – удзельнікаў вайны – можна расказаць не адну гісторыю, – працягвае Сяргей Сухоцкі. – Напрыклад, машыніст Андрэй Сямёнавіч Андрухоў – удзельнік абароны Сталінграда і штурму Берліна і машыніст Валянцін Сямёнавіч Мартынаў, які ваяваў на Далёкім Усходзе з мілітарысцкай Японіяй, 24 чэрвеня 1945 года прайшлі па Краснай плошчы ў Маскве ў калоне ўдзельнікаў гістарычнага Парада Перамогі. А машыніст Ніна Данілаўна Парашчанка ў дзень вызвалення Жлобіна, 26 чэрвеня 1944 года, услед за наступаючымі часцямі Чырвонай Арміі даставіла ў горад, які быў яшчэ ў агні, важны груз.

Мікалай ШУКАНАЎ.

На здымку: напярэдадні памятнай даты моладзь душой дакранулася да гістарычнага мінулага свайго прадпрыемства; экскурсію праводзіць Сяргей Сухоцкі.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"   

Наш канал на YouTube