НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Сёння, 29 лістапада, жыхары Стрэшына ўрачыста адзначылі 75-годдзе з дня вызвалення свайго гарпасёлка – былога райцэнтра, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Спачатку стрэшынцы разам з гасцямі са Жлобіна ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў-вызваліцеляў і невярнуўшыхся з вайны землякоў, сабраўшыся на мітынг ля брацкай магілы, якая знаходзіцца ў цэнтры населенага пункта.

Са святам вызвалення Стрэшынскага раёна і пачаткам выгнання ворага са Жлобінскай зямлі ўдзельнікаў мерапрыемства павіншавалі: ад імя райвыканкама, райсавета дэпутатаў і райваенкамата – намеснік ваеннага камісара Жлобінскага раёна падпалкоўнік Руслан Пазнякоў, ад Стрэшынскага сельвыканкама – яго старшыня Аляксандр Александровіч. Пасля хвіліны маўчання адбылося ўскладанне вянкоў і кветак на брацкую магілу – ад улад, сельгаспрадпрыемства «Стрэшынскі», іншых арганізацый і ўстаноў, размешчаных у гарпасёлку, а таксама ад раённых грамадскіх аб’яднанняў: ветэранаў, саюза афіцэраў, «Белай Русі» і БРСМ.

Юбілейныя мерапрыемствы прадоўжыліся ў мясцовым гарадскім Доме культуры, дзе адбыўся канцэрт артыстаў са Жлобіна – салістаў гарадскога цэнтра культуры, і самадзейных выканаўцаў са Стрэшына.

У фае ГДК прайшла выстаўка работ народных умельцаў.

Мікалай ШУКАНАЎ.
Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

 #ЖлобинщинаПомнит

Еще больше снимков по данной теме смотрите на сайте в разделе " Фотоновости":

Стрешин отметил 75-летие со дня освобождения от немецко-фашистских захватчиков

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter

Наш канал на YouTube