НД
Новы
дзень
Жлобинская
районная газета
rubeen

Паважаныя жлабінчане, усе, хто працуе на ніве журналістыкі, паліграфіі, кнігавыдання!

Шчыра віншуем вас з Днём друку!

Сродкі масавай інфармацыі і інтэрнэт сёння займаюць асаблівае месца ў жыцці кожнага чалавека. Немагчыма ўявіць хаця б адзін дзень нашага імклівага жыцця без тэлефонных званкоў, звыклага экрана тэлевізара, свежага нумара газеты ў паштовай скрыні. Сучасныя інфармацыйныя рэсурсы не толькі расказваюць пра найбольш важныя падзеі, якія адбываюцца ў раёне, краіне, свеце, але і служаць эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай, што забяспечвае сталае і цеснае ўзаемадзеянне ўлады і грамадства, надзейным барометрам сацыяльнага самаадчування нашых жыхароў.

Прыміце словы падзякі і пажаданні поспехаў у вашай нялёгкай працы. Добрага вам настрою, моцнага здароўя, новых ідэй і творчых адкрыццяў.

С. ЯРАЦ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. НЯХАЙ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Читайте ndsmi.by в социальных сетях: "ВКонтакте" , "Одноклассники""Фейсбук"instagramtwitterTelegramYouTube