Сегодня: вторник, 25 июля 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.944, EUR 2.2631

Курсы валют

1.944
2.2631
3.2581
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Новости

Ён вызваляў Польшчу

17.07.2017
121

73 гады таму, 17 ліпеня 1944 года, у ходзе Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі савецкія войскі ўступілі на тэрыторыю Польшчы.

Так пачалося вызваленне гэтай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод вызваліцеляў быў і Яўген Віктаравіч Вісаковіч – жыхар вёскі Навозы Шчадрынскага сельсавета.

Лёсу гэтага ветэрана, якому ужо 91 год, і яго роднай вёскі бібліятэкар Шчадрынскай сельскай бібліятэкі Ганна Грынькова прысвяціла выстаўку. З яе матэрыялаў можна даведацца, што Яўген Вісаковіч ваяваў у польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі. Тады ж у гэтым вайсковым злучэнні з ворагам змагаўся і будучы першы Прэзідэнт Польшчы Войцех Ярузельскі (1923–2014), які на той час быў простым паручыкам. З баямі наш зямляк прайшоў ад Варшавы да Берліна. 

Мікалай ШУКАНАЎ.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"  

Читайте ndsmi.by в "twitter"


Календарь
наверх