Сегодня: понедельник, 10 декабря 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.1329, EUR 2.4253

Курсы валют

2.1329
2.4253
3.1894
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Год малой родины

Зноў і зноў вяртаюцца на парог роднай Пірэвіцкай школы

17.08.2018
371

55 гадоў таму, у 1963 годзе, Пірэвіцкую сярэднюю школу скончылі два сябры, якімі сёння ганарыцца згаданая навучальная ўстанова. Гэта – ваеначальнік, генерал-лейтэнант (зараз у адстаўцы), воін-інтэрнацыяналіст, ганаровы грамадзянін Буда-Кашалёва Міхаіл КАЗЛОЎ і ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна, дзеючы благачынны Баранавіцкай праваслаўнай акругі протаіерэй Аляксандр ДЗІЧКОЎСКІ. Яны па-ранейшаму падтрымліваюць сувязь з роднай школай. Мы раскажам аб гэтым у рамках рэдакцыйнага праекта «З пяшчотай – да малой радзімы».

Па волі лёсу

Міхаіл Казлоў і Аляксандр Дзічкоўскі нарадзіліся паза межамі Жлобіншчыны. Міхаіл Фёдаравіч – у в. Гаўлі Буда-Кашалёўскага раёна, а Аляксандр Аляксандравіч – у Лунінцы. Але па волі лёсу Жлобіншчыну яны лічаць сваёй другой малой радзімай. І вось чаму. Расказвае генераллейтэнант Міхаіл Казлоў:

– Мае радавыя карані на Жлобіншчыне. Тут, у Шыхаве, нарадзіўся і жыў мой бацька – Фёдар Кандрацьевіч Казлоў (1911–1954), які любіў сваю малую радзіму і абараняў яе са зброяй у руках на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У Шыхаве ў дзяцінстве я праводзіў кожнае лета, таму што вёска Гаўлі недалёка – праз Днепр. Тут у мяне былі сябрыаднагодкі. З некаторымі з іх я падтрымліваю сувязь і сёння, напрыклад, з палкоўнікам у адстаўцы Яўгенам Камаровым. А ў Пірэвічах я заканчваў сярэднюю школу, таму што ў Гаўлях была толькі сямігодка. І сёння з удзячнасцю ўспамінаю сваіх настаўнікаў Міхаіла Васільевіча Лябедзьку, Віктара Паўлавіча Чадзеева, Івана Мінавіча Шведава, іншых. Дарэчы, Пірэвіцкую школу заканчвалі і мае два старэйшыя браты – Мікалай і Васілій (усяго ў мяне братоў было чатыры, я – самы малодшы). 

Кажа айцец Аляксандр Дзічкоўскі:

– У Пірэвічах наша сям’я апынулася ў канцы 1950-х гадоў. Сюды настаяцелем мясцовага храма Усіх Святых прызначылі майго бацьку – протаіерэя Аляксандра Дзічкоўскага (1907–1982). Наша сям’я была шматдзетнай: усяго дзесяць дзяцей. Чацвёра маіх братоў, як і я, прынялі духоўны сан. У Пірэвічах я пазнаёміўся з цудоўнай дзяўчынай – Святланай, якая потым пайшла па жыцці побач са мной. Дарэчы, яна – родзічка вядомай на Жлобіншчыне паэтэсы і ветэрана педагагічнай працы, жыхаркі Пірэвічаў Ірыны Цітаўны Сасны. Канец 1950-х – пачатак 60-х  гадоў быў складаным часам для веруючых. Гэта быў перыяд хрушчоўскіх ганенняў на Царкву. Таму я і сёння ўдзячны маёй любай жонцы Святлане за тое, што яна не пабаялася адкрыта сустракацца з сынам свяшчэнніка. Аднойчы мы з ёй не пайшлі на суботнік, які спецыяльна быў назначаны напярэдадні Вялікадня. Майго бацьку выклікалі ў школу, каб зрабіць яму за гэта вымову. Дырэктару ён сказаў: «Мае дзеці належаць школе 364 дні ў годзе, а мне – толькі на Вялікдзень». Так смела мог сказаць толькі свяшчэннік, які нікога не баяўся і які меў вялікі аўтарытэт у сваіх прыхаджан.

Дарогамі жыцця

Коратка раскажам, як у далейшым склаліся лёсы нашых герояў. Так, Міхаіл Казлоў пасля заканчэння школы два гады працаваў трактарыстам, у камсамоле. З 1965 года ён у арміі. Пачынаў сваю кар’еру з радавога. У 1970 годзе скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае Чырвонага сцяга вучылішча, у 1977-м – Ваенную акадэмію бронетанкавых войск. Служыў у Туркестанскай і Паўночна-Каўказскай ваенных акругах, у складзе савецкіх войск у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы.

У канцы 1979 года адным з першых у якасці камандзіра танкавага палка прыйшоў на дапамогу законнаму ўраду Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Але ўжо і да гэтага ў яго быў баявы вопыт – удзел у пагранічным канфлікце на востраве Даманскі на савецкакітайскай мяжы ў 1969 годзе. Тады малады афіцэр Міхаіл Казлоў быў узнагароджаны медалём «За адвагу». Пазней яго грудзі ўпрыгожылі тры ордэны: «Чырвонай Зоркі», «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II і III ступеняў.

Генерал-лейтэнант Міхаіл Казлоў шмат зрабіў і для станаўлення маладых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З 1993 года камандаваў 7-й танкавай арміяй. А ў перыяд з 1997 па 2001 год, да выхаду ў адстаўку, быў начальнікам Галоўнага штаба УС РБ, адначасова – першым намеснікам міністра абароны.

Аляксандр Дзічкоўскі малодшы пасля заканчэння Пірэвіцкай школы атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю ў Гомельскім тэхнікуме рачнога флоту. Некаторы час працаваў памочнікам капітана буксірных цеплаходаў у партах Пінска і Гомеля.

У 1969 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, пазней завочна скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1970 годзе ўзведзены ў сан дыякана тагачасным рэктарам згаданай акадэміі – епіскапам Філарэтам (сёння – мітрапаліт, ганаровы Патрыяршы экзарх усяе Беларусі).

З гэтага ж года айцец Аляксандр служыць у сане свяшчэнніка. У 1977 годзе ён вярнуўся ў Беларусь – у Баранавіцкі раён. З 1990 па 1995 год – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (з 1991 года – Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь). Удзельнік Памеснага сабору Рускай Праваслаўнай Царквы 2009 года ад Пінскай епархіі.  Мае шматлікія царкоўныя і дзяржаўныя ўзнагароды. З 2010 года – ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна.


На сайте выложена лишь часть материала. Полностью статью Николая ШУКАНОВА читайте в газете "Новы дзень" № 61 от 17 августа 2018.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх