Сегодня: среда, 19 сентября 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.1226, EUR 2.4814

Курсы валют

2.1226
2.4814
3.1356
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Экономика

Жлобінскія брэнды ў асобах і лёсах

29.06.2018
432

– А, Жлобін? Гэта там, дзе БМЗ, мяккія цацкі і кухні «Рэкта»?.. – Ну каму з нас не даводзілася адказваць на такое пытанне, калі часам бывалі ў іншых рэгіёнах Беларусі. Менавіта па гэтых брэндах, якімі мы, жлабінчане, па праву ганарымся, наш горад заўсёды пазнавалі далёка за яго межамі. Адзін з найстарэйшых брэндаў – жлобінскія кухні.

Гісторыя мэблевай фабрыкі бярэ свой пачатак у далёкім 1930-м. А гісторыю брэндаў ствараюць людзі, працавітыя і таленавітыя. З такім чалавекам мы і сустрэліся на прадпрыемстве «Жлобінмэбля».

Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі Тамара Савельеўна Ліпатнікава 30 гадоў свайго жыцця аддала гэтаму прадпрыемству. Ад рабочай да начальніка цэха і сакратара парткама – такі шлях прайшла яна на фабрыцы. Шмат часу ўзначальвала АТК і добра ведае, якія высокія патрабаванні ў спажыўцоў да якасці любімага брэнда.

– У 1963-м, калі я прыйшла на фабрыку, мы наладжвалі выраб медыцынскай мэблі, гаспадарчых шафаў, знакамітых белых буфетаў. І толькі потым сталі асвойваць кухні, – успамінае Тамара Савельеўна. – Самай першай была белая «Лілея», потым «Мідзі» і «Рэкта», якія ў магазінах не залёжваліся.

Але ж часы мяняюцца, і сённяшнія навінкі фабрыкі пакупнікі ведаюць пад брэндам «Амі Мэбля»: двух’ярусныя ложкі, шафы-купэ, модульныя сістэмы, горкі і, вядома ж, кухні. Самая апошняя, «Венецыя», такая ж беласнежная, якой была калісьці яе даўняя папярэдніца «Лілея». Нездарма ж кажуць, што новае – гэта добра забытае старое. Асартымент прадукцыі пастаянна абнаўляецца. Дзякуючы сучаснаму дызайну і дэмакратычнай цане яна добра прадаецца, як і тыя, першыя кухні.

А Тамара Савельеўна прызнаецца, што да гэтага часу ёй сніцца фабрыка. Рада кожнай сустрэчы са сваім прадпрыемствам. Жыве ў яе душы і любоў да роднага горада, бо тут прайшло ўсё жыццё. Ужо даўно выраслі дзеці і ўнукі, падрастаюць 6 праўнукаў. Яна – суперсучасная прабабуля: з сабою ў сумачцы носіць планшэт, дзе цэлы фотаальбом са здымкамі яе самых блізкіх і любімых. Кожную раніцу і кожны вечар яны ўзнімаюць ёй настрой. Як і дарагія сэрцу ўспаміны…

Людміла АРОЛ.

На здымку: «Залатыя старонкі гісторыі ААТ «Жлобінмэбля» гартаюць выконваючы абавязкі галоўнага інжынера Максім Міхайлаў, ветэран прадпрыемства Тамара Ліпатнікава, намеснік дырэктара па вытворчасці Кацярына Манкевіч.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх