Сегодня: понедельник, 16 июля 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.9706, EUR 2.2898

Курсы валют

1.9706
2.2898
3.1632
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Год малой родины

Жлобін: горад, які заўсёды малады

01.05.2018
301

У рамках мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай у Год малой радзімы, адбыўся «круглы стол», тэмай якога стаў гістарычны лёс Жлобіна. У размове прынялі ўдзел мясцовыя краязнаўцы, работнікі райвыканкама. Цікавасць да гэтай сустрэчы праявіў і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, яго прадстаўляла карэспандэнтка і радыёвядучая Алена Вахрамеева.

Аб тым, што ўчарашні і сёняшні дзень нашага горада цесна ўзаемазвязаны, гаварыла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марына Раманенка. Марына Анатольеўна звярнула ўвагу і на тое, што жлабінчане з павагай ставяцца да сваіх традыцый, развіваюць іх. Яскравым прыкладам гэтага з’яўляецца Беларускі металургічны завод, дзе існуе пераемнасць працоўных пакаленняў. Аб традыцыях, якія існуюць на іншых прадпраемствах горада, згадала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Цяпляшына.

Жлобін – старажытнае мястэчка. Яго летапісная гісторыя вядзецца з XVII стагоддзя, а ў 2025 годзе будзе адзначацца 100-годдзе з таго часу, як паселішчу быў нададзены статус горада. На гэтым спынілася дырэктар дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея Ніна Шрэйтэр. «Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, наш горад застаецца маладым» – дадала Ніна Захараўна.

Падрабязна пра гісторыю адукацыі ў Жлобіне расказаў адзін з стваральнікаў і кіраўнік музея «Гісторыі народнай адукацыі Жлобіншчыны», які дзейнічае ў СШ № 13, Рудольф Дзмітрыеў. Рудольф Віктаравіч адзначыў, што жлобінскія педагогі, пачынаючы яшчэ з дарэвалюцыйных часоў, славіліся сваім прафесіяналізмам.

У размове «за круглым сталом» таксама прынялі ўдзел дырэктар ЦРБ імя Н.К. Крупскай Таццяна Яновіч і супрацоўнік газеты «Новы дзень», краязнавец Мікалай Шуканаў. Яны спыніліся на багатых літаратурных традыцыях, якія мае горад на Дняпры.

М. ВАРАНОВІЧ.

На здымку: за «круглым сталом».

Фота Святланы КУДРАВЕЦ.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"


Добавить комментарий

Календарь
наверх