Сегодня: воскресенье, 20 августа 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.9383, EUR 2.2763

Курсы валют

1.9383
2.2763
3.2649
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

З любоўю да жыцця і роднай зямлі

14.02.2017
225

Дзень памяці беларускага пісьменніка, ганаровага грамадзяніна Жлобіна Аляксандра Капусціна (1924–1996) прайшоў у мінулую пятніцу. Па традыцыі пачаўся ён з ускладання кветак на яго магілу, якая знаходзіцца на гарадскіх могілках, ужо закрытых. Але па-ранейшаму застаецца адкрытым шлях да гэтага чалавека, у чым можна было пераканацца і падчас «Капусцінскіх чытанняў». Яны адбыліся ў гэты ж дзень у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай.

У каторы ўжо раз штогод у дзень свайго нараджэння ці напярэдадні Аляксандр Пятровіч «збірае» разам сваіх родзічаў і сяброў. Абавязкова бывае на такіх мерапрыемствах і моладзь, якая на творах пісьменніка і прыкладзе яго жыцця вучыцца любіць Бацькаўшчыну і малую радзіму. Так, у «чытаннях» прынялі ўдзел навучэнцы гімназіі № 1. Яны ведаюць, што існуе абласная літаратурная прэмія імя А. Капусціна, і пачулі выступленні двух яе лаўрэатаў – члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, дэпутата раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў, галоўнага рэдактара газеты «Новы дзень» Галіны Мельнікавай і паэтэсы, краязнаўцы з Пірэвічаў Ірыны Сасны.

Галіна Уладзіміраўна падкрэсліла, што жыццё Аляксандра Капусціна натхняе ўсіх нас на новыя справы дзеля роднай Жлобіншчыны. Адной з такіх спраў стала выданне ў мінулым годзе рэдакцыяй нашай газеты літаратурнага альманаха «Га- ласы роднага краю», дзе былі змешчаны і творы Аляксандра Пятровіча. Імянныя экзэмпляры альманаха галоўны рэдактар «Новага дня» ў час свайго выступлення ад шчырага сэрца падаравала роднай сястры А. Капусціна Любові Капусцінай і яго пляменніцы Зоі Бібікавай. «Ах, як хочацца жыць!» – так называецца новы верш Ірыны Цітаўны, які яна прачытала, адзначыўшы, што любоўю да жыцця напоўнена ўся творчасць чалавека, памяць якога мы сёння ўшаноўваем.

А новым лаўрэатам Капусцінскай літаратурнай прэміі стаў Жлобінскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей, які зрабіў шмат для захавання памяці пісьменніка. З гэтай узнагародай супрацоўнікаў данай установы павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Няхай. Яна ўручыла прадстаўніку музея – галоўнаму захавальніку яго фондаў Вераніцы Руднік – дыплом лаўрэата і паведаміла аб тым, што да дыплома «прыкладваюцца» касцюмы XIX стагоддзя для Чырвонабярэжскай сядзібы Козел-Паклеўскіх. Да ліку шматлікіх віншаванняў новага лаўрэата далучыліся раённы цэнтр турызму і краязнаўства, усе прысутныя.

Вялі мерапрыемства, чыталі творы пісьменніка і падрыхтавалі тэатралізаваную сцэнку па яго сатырычнай спадчыне супрацоўнікі бібліятэкі Алена Храмянкова, Алена Лабанава, Алена Грахоўская, Наталля Багдановіч, Святлана Кудравец і Алена Сідарэнка. Музычны нумар выканалі настаўнікі дзіцячай школы мастацтваў № 2 Ганна Парахневіч і Крысціна Уласенка.

Мікалай ШУКАНАЎ.

На здымках: уверсе – Валянціна Няхай уручае дыплом лаўрэата Капусцінскай прэміі; унізе – удзельнікі мерапрыемства.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.



Добавить комментарий

Календарь
наверх