Сегодня: суббота, 15 декабря 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.122, EUR 2.4042

Курсы валют

2.122
2.4042
3.1935
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

Юныя жлабінчане сталі лаўрэатамі ІІ міжнароднага конкурсу «Мой сябра – баян»

27.02.2018
870

Душа музыканта настолькі тонкая, што яе нельга разгледзець, як бы ты ні спрабаваў, яе можна толькі адчуваць, гэтак жа, як і яго музыку, бо менавіта толькі ў душы сапраўднага музыканта нараджаюцца сапраўдныя гукі чароўнай мелодыі. Згадзіцеся, што гэта датычыцца ўсіх, хто жыве сваёй справай, для каго інструмент – мары і сэнс…

Гэта і пра нашых юных баяністаў, якія сталі лаўрэатамі ІІІ ступені ІІ міжнароднага конкурсу «Мой сябра – баян», што прайшоў у Гомельскім каледжы мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага і сабраў больш за 170 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.

Як заўважыў старшыня журы, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужаны артыст Беларусі Мікалай Сеўрукоў, такія спаборніцтвы даюць штуршок да новых музычных вяршынь.

Для вучня 5-га класа дзіцячай школы мастацтваў № 1 Міхаіла Анікеенкі (кіраўнік А. Чыкілёва) гэты поспех – не першы (на здымку злева). Хлопчык – пастаянны ўдзельнік і прызёр розных творчых конкурсаў. Так, у яго скарбонцы – дыпломы «Рускага партрэта ў беларускім інтэр’еры», «Палескага агеньчыка», «Музыкі святло», «Маленькага прынца», «Лідскага вянка». Яшчэ ён быў удзельнікам майстар-класа ў вядомага беларускага баяніста Ігара Квашэвіча. Дзякуючы сваёй мэтанакіраванасці і захапленню музыкай ён заваёўвае сімпатыі журы.

На конкурсе «Мой сябра – баян» хлопчык віртуозна выканаў тры складаныя кампазіцыі – «Фуга» Д. Цыполі, «Бравурнае сола» Й. Кола, «Вочы чорныя» А. Грэта.

Вучань 2-га класа дзіцячай школы мастацтваў № 2 Віталь Барысенка (кіраўнік Н. Селіванава) выступіў з кампазіцыямі «Маленькая арганная прэлюдыя» А. Матавіцкай і «У лясочку камарыкаў многа ўрадзілася» А. Маліноўскага. Хлопчык упершыню спрабаваў свае магчымасці ў конкурсе такога высокага ўзроўню – і паспяхова. Але і ў іншых конкурсах ён праяўляе свой талент, і яго адзначаюць за віртуознае выкананне. На Віталя ўскладаюць надзеі педагогі, і яны ўпэўнены, што ў яго ўсё атрымаецца, бо ён толькі пачынае адчуваць смак перамогі.

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"  

Читайте ndsmi.by в "twitter

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!"

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" "С новым днём, Жлобин!

Добавить комментарий

Календарь
наверх