Сегодня: суббота, 21 июля 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.9984, EUR 2.3272

Курсы валют

1.9984
2.3272
3.1481
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Образование

Ясли-сад №15 г. Жлобина: з чаго пачынаецца любоў да радзімы?

26.02.2018
1349

«З чаго пачынаецца любоў да сваёй радзімы? З калыбельнай маці, з народнай казкі, якую расказала бабуля, або з задорнага танца?» – разважала я, з задавальненнем слухаючы, як выхаванка старэйшай групы яслей-сада №15 Кавалёва Карына чытала верш Т. Кляшторнай «Ветлівыя словы» (выхавацель Т.М.Міхайлава). Менавіта з гэтага тут і пачалося свята беларускай мовы.

На працягу гадзіны ў аформленай у этнічным стылі зале разгортваліся сцэны побыту беларускай вёскі. З гумарам выхавацель Кацярына Максіменка, музычны кіраўнік Ганна Новікава, маці выхаванца старэйшай групы Марыя Вярэйская паказалі пастаноўку па матывах легенды Уладзіміра Сіўчыка «Чаму кабета спачыну не мае», а прыгожая песня ў выкананні фальклорнага ансамбля «Паванькі» прымусіла крыху засумаваць… Дарэчы, «Паванькі» – а гэта 12 таленавітых супрацоўнікаў яслей-сада – існуюць ужо тры гады і ў 2017-м прымалі ўдзел у абласным этапе конкурсу «Новыя імёны Беларусі».

Выхаванцы старэйшых і сярэдніх груп яслей-сада яскрава даказвалі, что добра валодаюць беларускай мовай. Так, вобразна і ярка прагучалі вершы, песні, байкі і гумарэскі ў выкананні Надуёвай Насці, Вялічкі Рамана, Саўчук Аляксандры, Мітчанка Паліны, Навуменка Маргарыты, Міхайлоўскага Яраслава і іншых.

З захапленнем дзеці паказалі таксама інсцэніроўку «Зайчаня» (выхавацель Л.М.Цімакова).

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымалі і бацькі. Яны выступалі разам з дзецьмі, удзельнічалi ў конкурсах «Таленавітыя майстры», «Сапраўдныя краязнаўцы», «Чароўная скарбонка».

Вучні дзіцячай школы мастацтваў № 2 сыгралі на цымбалах мелодыі беларускіх народных танцаў «Купалінка» і «Бульба», а таксама выканалі вясёлы танец «Козачка».

Свята закончылася, але бацькі і дзеці не спяшаліся разыходзіцца: разглядалі выставу самаробных кніг-казак, фатаграфаваліся на фоне беларускага інтэр'еру. Пасля такіх мерапрыемстваў пераконваешся, што менавіта яны дапамагаюць выхоўваць павагу і любоў да культуры і мовы свайго народа.

Людміла КРЫЧКО.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"  

Читайте ndsmi.by в "twitter

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!"

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" "С новым днём, Жлобин!

Добавить комментарий

Календарь
наверх