Сегодня: суббота, 23 сентября 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.9366, EUR 2.3198

Курсы валют

1.9366
2.3198
3.3604
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Общество

У скарбонцы ўзнагарод “Новага дня” – папаўненне

10.05.2017
231

Скарбонку дасягненняў “Новага дня” папоўніла яшчэ адна прэстыжная ўзнагарода. 5 мая, у Дзень друку, у Мінску падведзены вынікі XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Літара”. У 2017-м наша газета ізноў, ужо ў шосты раз, стала яго лаўрэатам.

Сёлета выданне адзначана ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі” сярод раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ. Дыплом лаўрэата ўручаны галоўнаму рэдактару Галіне Мельнікавай на ўрачыстай цырымоніі, арганізаванай Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Рэдакцыя “Новага дня” прадставіла на суд журы Нацыянальнага конкурсу цэлы шэраг матэрыялаў і праектаў, прысвечаных Году культуры, якім быў абвешчаны ў Беларусі мінулы, 2016 год. Нагадаем, гэта быў юбілейны год у гісторыі Жлобінскай раёнкі: яна адзначыла 85-годдзе з дня выхаду ў свет першага нумара. Калектыў прымеркаваў да гэтай даты свой галоўны творчы праект Года культуры – выданне паэтычнага альманаха “Галасы роднага краю”. І нашыя намаганні не засталіся па за ўвагай арганізатараў “газетнага Оскара” Беларусі.

Такія высокія ўзнагароды, вядома ж, акрыляюць і дораць натхненне для пакарэння новых вяршынь на творчым шляху. Канешне, не дзеля саміх узнагарод, а дзеля вас, паважаныя чытачы. Будзем жа і далей крочыць па гэтым шляху разам!

Л. БЕЛАЗЕРСКАЯ.

Фота М. СЕМЯНЦА.

* * *

У гэты ж дзень журналістаў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі Гомельскай вобласці запрасіла на сустрэчу кіраўніцтва абласной пракуратуры.

З прафесійным святам і наступаючым Днём Перамогі гасцей павіншаваў пракурор вобласці Віктар Марозаў. Ён выказаў падзяку за супрацоўніцтва і. што асабліва важна, аб’ектыўную падачу інфармацыі. Найбольш актыўныя газеты былі адзначаны падзякамі абласной пракуратуры і падарункамі. Сярод іх і “Новы дзень”. Галоўнаму рэдактару Галіне Мельнікавай выказана падзяка “за цеснае ўзаемадзеянне ў асвятленні праваахоўнай тэматыкі, дзейнасці органаў пракуратуры і прававога выхавання грамадзян”.

М. ВАРАНОВІЧ.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке

Читайте ndsmi.by в "twitter

Добавить комментарий

Календарь
наверх