Сегодня: вторник, 14 августа 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.0707, EUR 2.3554

Курсы валют

2.0707
2.3554
3.0415
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Год малой родины

Там, дзе засталася часцінка нашай душы

27.02.2018
410

9 лютага Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі заявіў аб тым, што бягучы год вырашана аб’явіць Годам малой радзімы. Што для кожнага з нас азначае само паняцце «малая радзіма»? Аб гэтым хацелася б сёння паразважаць. Для ўсіх нас малая радзіма – гэта месца, дзе мы нарадзіліся, дзе прайшлі гады нашага дзяцінства і юнацтва. Хтосьці застаўся жыць і працаваць у роднай вёсачцы, пасёлку ці горадзе. А многіх лёс закінуў у іншы куток Беларусі, а то і далей – у блізкае ці далёкае замежжа. У такіх выпадках малой радзімай для нашых землякоў стала ўся Жлобіншчына, Гомельшчына і наогул Беларусь.

Зараз самы час успомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе назаўсёды засталася часцінка нашай душы. І не проста ўспомніць, а аддаць даніну павагі гэтаму кавалачку зямлі, па меры сваіх магчымасцей пасадзейнічаць яго адраджэнню і працвітанню. На гэты конт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка зазначыў: «Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветнай, творчай – хто як можа...»

Многія з нашых землякоў ужо даўно займаюцца такой патрыятычнай справай, прыгожыя лозунгі і словы падмацоўваюць канкрэтнымі дабрачыннымі справамі. Аб гэтым мы будзем расказваць на старонках раёнкі. Але звычайна сапраўдныя патрыёты сваёй малой радзімы – людзі сціплыя, яны самі пра сябе казаць не любяць. Таму звяртаемся з просьбай да нашых чытачоў: падказвайце нам імёны і адрасы землякоў, якія не забываюць сваю малую бацькаўшчыну, пастаянна падтрымліваюць сувязь з роднымі мясцінамі, суперажываюць поспехам землякоў, дапамагаюць ім вырашыць нейкае жыццёва важнае пытанне.

Мікалай ШУКАНАЎ.

lel-nik@yandex.ru

Добавить комментарий

Календарь
наверх