Сегодня: вторник, 17 октября 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.958, EUR 2.3083

Курсы валют

1.958
2.3083
3.4267
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

Старажытная і сучасная прыгажосць

03.02.2017
277

У рамках праекта «Незабытыя рамёствы» нашай газеты прыйшоў час пазнаёміць чытачоў яшчэ з адным рамяством, якое многія лічаць сучасным, – бісерапляценнем.

Але на самой справе яго карані ўзыходзяць далёка ўглыб. Радзімай бісера лічыцца Старажытны Егіпет. Паступова бісерапляценне – узоры і арыгінальныя вырабы – ахапіла ўвесь свет. У XV стагоддзі прывазны бісер ужываўся рускімі майстрамі нараўне з каштоўнымі камянямі і жэмчугам. А ў 1752 годзе М.В. Ламаносаў пабудаваў Усць-Рудзіцкую фабрыку, якая праз два гады выпусціла сваю першую прадукцыю: бісер і шклярус, кантаваныя камяні і брошкі. У канцы XIX – пачатку XX стагоддзя, у перыяд росквіту гэтага рукадзелля, у многіх краінах свету і ў Расіі разам з прывазным выкарыстоўваўся бісер, выраблены ў невялікіх саматужных майстэрнях Кіеўскай, Маскоўскай, Казанскай і іншых губернях для патрэб мясцовых ювеліраў і майстроў. Дарэчы, у Беларусі ў XX стагоддзі таксама вельмі складана было набыць бісер.

Пра гэта нам расказала Наталля Гузава, педагог дадатковай адукацыі гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка», якая займаецца бісерапляценнем ужо каля 18 гадоў. Каб навучыць дзяцей гэтаму віду ручной працы, Наталля Леанідаўна ездзіла за матэрыялам нават у Маскву. Тады дзяўчынкі, яе вучаніцы, выраблялі невялікія маляўнічыя бранзалеты, якія хацелі займець нашы модніцы.

Параўнальна нядаўна гэтыя маленькія пацеркі перасталі быць рэдкасцю, і цяпер з іх можна вырабіць аб’ёмныя дрэвы, кветкі, пано. Дарэчы, тэхніку вышывання бісерам карцін прыдумала Н. Гузава. Яна зрабіла паменшаную копію станка, накшталт ткацкага, пры дапамозе якога можна вырабіць арыгінальныя пано. У гэтым, вядома, педагогу дапамаглі веды, набытыя падчас вучобы ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным інстытуце па спецыяльнасці «трыкатажная вытворчасць», а таксама праца ў Гомельскім вучылішчы народна-мастацкіх промыслаў, дзе яна работала каля 14 гадоў.

За ўвесь гэты час Наталля Леанідаўна паказала сябе як педагог з вялікай літары – была ўдастоена Ганаровай граматы Міністэрства адукацыі РБ, Граматы ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама і іншых. Але галоўная яе ўзнагарода – перамогі вучняў на конкурсах і бляск у іх вачах, зацікаўленасць тым, што яны робяць, і задаволенасць вынікам.

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке

Добавить комментарий

Календарь
наверх