Сегодня: понедельник, 10 декабря 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.1329, EUR 2.4253

Курсы валют

2.1329
2.4253
3.1894
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Год малой родины

Стаіць на высокім беразе Дняпра велічны Стрэшын

02.10.2018
894

Сёлета спаўняецца 905 гадоў, калі ў гістарычных летапісах упершыню было згадана паселішча Стрэшын. А 28 верасня адзначалася 80 гадоў з моманту, калі гэтаму населенаму пункту быў нададзены статус гарадскога пасёлка. 29 лістапада – яшчэ адна памятная дата: 75 гадоў з дня вызвалення Стрэшына – тагачаснага райцэнтра – ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння тут шмат памятных месцаў, якія ўяўляюць цікавасць для гасцей. Таму гэтаму гарпасёлку мы прысвецім асобную старонку ў рамках рэдакцыйнага праекта «Шпаргалка для турыста».

Сведка сівой даўніны

Знаёмства са Стрэшынам трэба пачынаць з яго самага старажытнага месца – гарадзішча. Яно размешчана на высокім беразе Дняпра. Дарэчы, адсюль адкрываецца велічная панарама самай магутнай ракі ў Беларусі.

Стрэшынскае гарадзішча – помнік археалогіі, які ахоўваецца дзяржавай. Аб гэтым сведчыць і ўстаноўлены тут памятны знак. Месца дагледжана і знаходзіцца пад пастаяннай увагай мясцовага сельскага савета.

У 1966 годзе тут часткова былі праведзены раскопкі, якіядазволілівучонымсцвярджаць, што ў XII стагоддзі ў цэнтры гарадзішча быў феадальны замак, вакол якога размяшчалася неўмацаванае паселішча. А наогул людзі на тэрыторыі Стрэшына пачалі сяліцца каля 2,5 тысячы гадоў таму. 

Старажытны храм

Ёсць у Стрэшыне яшчэ адзін старажытны помнік – архітэктурны. Гэта – дзеючая праваслаўная царква ў гонар Покрыва Божай Маці. Пабудавана ў 1807 годзе. Знакаміта яна не толькі сваімі архітэктурнымі якасцямі, належыць да стылю класіцызму, а і тым, што ў гэтым храме ў сярэдзіне XIX стагоддзя прайшлі дзіцячыя гады будучага святога Іаана Кармянскага (1837–1917), чый бацька служыў тут.

Храм дзейнічаў да 1930-х гадоў. Потым быў закрыты. Падчас вайны тут узнавіліся службы, але ненадоўга. Канчаткова царква была вернута вернікам у канцы 1980-х гадоў. А ў 1991 годзе занава была асвечана. 

 

На здымку: цэнтр Стрэшына з птушынага палёту.

 Фота Мікалая СЕМЯНЦА

Цалкам матэрыял Міклая Шуканава апублікаваны ў газеце "Новы дзень" №74 ад 02.10.2018 года.


Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter" 

Наш канал на YouTube 

Добавить комментарий

Календарь
наверх