Сегодня: суббота, 23 сентября 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.9366, EUR 2.3198

Курсы валют

1.9366
2.3198
3.3604
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Власть

Справа тычыцца ўсіх

11.07.2017
136

У жніўні ў Майскім сельскім савеце пройдзе чарговы раённы Дзень савета. Аб тым, як ідзе падрыхтоўка да яго, расказвае старшыня мясцовага сельскага выканкама Аляксандр ІСАЕНКА:

– У сельскім савеце зараз вядуцца работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і прылягаючых да іх тэрыторый. Адпаведны план быў зацверджаны на пасяджэнні штаба па падрыхтоўцы і правядзенні Дня савета, якое 8 чэрвеня правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Касюкоў. Таксама ўлічваюцца пажаданні насельніцтва. У прыватнасці, такія пажаданні былі зроблены падчас агульнага сходу жыхароў в. Антонаўка.

У ім прыняў удзел старшыня райвыканкама Іван Навуменка. Актыўна ўключыліся ў работу прадпрыемства меліяратыўных сістэм, КЖУП «Уніком», ПМК- 71, ДРБУ-149, іншыя. Ужо зроблена ачыстка возера, якое знаходзіцца ў Майскім. Адрамантаваны адзін з аўтобусных прыпынкаў у гэтым жа населеным пункце. У Малых Казловічах і Антонаўцы распачынаецца рамонт вуліц. Падключаюцца да справы і мясцовыя індывідуальныя прадпрымальнікі. Так, Міхаіл Дзяткоў зрабіў рамонт агароджы па вуліцы Першамайскай у Майскім. Хутка пачнем фарбаваць яе. У гэтыя дні работнікі сельскага выканкама робяць абход уласных падвор’яў, каб абмеркаваць з іх гаспадарамі канкрэтныя планы работ па обраўпарадкаванні домаўладанняў. Мы знаходзім паразуменне з людзьмі.

М. ВАРАНОВІЧ.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"  

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх