Сегодня: понедельник, 29 мая 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.8598, EUR 2.0868

Курсы валют

1.8598
2.0868
3.2799
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Власть

Сімвалы нашай Радзімы: тое, чым ганарымся…

12.05.2017
126

Да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выражаюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі яе суверэнітэта з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. А кожны год, у другую нядзелю мая, Беларусь адзначае свята – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер – гэта знак Сонца, ён сімвалізуе кроўныя сувязі, братэрства, барацьбу за справядлівасць. Зялёны колер – колер Прыроды. Гэта колер ураджайных палёў, дагледжаных працавітымі рукамі хлебаробаў, лугоў і лясоў, якія здаўна займалі асноўную тэрыторыю нашай краіны. Белы колер – гэта колер свабоды, чысціні і мудрасці. Нездарма ж назва Беларусь звязана з нязгаснай воляй народа да свабоды. Высокім сэнсам напоўнены і беларускі нацыянальны арнамент. Ён сімвалізуе старажытную культуру народа, яго духоўнае багацце.

Дзяржаўны герб уяўляе сабой вянок з залатых каласоў, пераплеценых кветкамі канюшыны і лёну. У ім размешчаны зялёны контур дзяржаўнай мяжы РБ, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вянок здаўна ўвасабляў перамогу. Зямны шар – гэта знак таго, што Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў. Сучасныя Герб и Сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты ў выніку ўсенароднага галасавання на рэферэндуме 14 мая 1995 года.

А тым часам. У пярэдадзень гэтага дзяржаўнага свята ўрачыстасці пройдуць і ў нас, на Жлобіншчыне. Заўтра, 13 мая, раённы камітэт БРСМ па традыцыі арганізуе патрыятычную акцыю «Квітней, Беларусь!». Адбудзецца велапрабег ад Цэнтра алімпійскага рэзерва да плошчы Вызваліцеляў. Веласіпедысты-аматары праедуць па вуліцах горада з сувенірнымі сцяжкамі, якія атрымаюць ад валанцёраў маладзёжнай арганізацыі. Прыняць удзел у велапрабегу змогуць усе жадаючыя дарослыя жыхары і госці Жлобіна.

Л. АРОЛ.

На здымку: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь на плошчы Вызваліцеляў.

Фота М. СЕМЯНЦА.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке

Читайте ndsmi.by в "twitter

Календарь
наверх