Сегодня: четверг, 18 октября 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.1066, EUR 2.4365

Курсы валют

2.1066
2.4365
3.221
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Год малой родины

Шчадрынская зямля: тут заўсёды рады гасцям

20.07.2018
795

Шчадрынскі сельскі савет – адзін з самых вялікіх на Жлобіншчыне. І тут шмат знакавых гістарычных месцаў, якія могуць зацікавіць аматараў вандровак па роднаму краю. Многія з іх мы наведалі ў рамках рэдакцыйнага праекта «Шпаргалка для турыста» і цяпер дзелімся сваімі ўражаннямі з чытачамі газеты.

У саракавыя, ваенныя

Шчадрынская зямля захоўвае памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны – гераічных і трагічных. Так, тут нарадзіліся два Героі Савецкага Саюза: Сяргей Анішчанка (1923– 1944) і Залман Віхнін (1909–1943). У іх гонар землякі ўстанавілі: у Сцяпах, на радзіме С. Анішчанкі, – стэлу (1974 год), у Шчадрыне, на радзіме З. Віхніна, – памятную дошку (2014 год). Абодва гэтыя святыя месцы знаходзяцца побач з мясцовымі школамі, дзе створаны музеі ў гонар гэтых мужных людзей. Тут можна даведацца аб тым, якія подзвігі здзейснілі згаданыя Героі і якім яшчэ чынам была ўвекавечана памяць аб іх. На ўскрайку Шчадрына ёсць яшчэ адно святое месца, дзе можна ўшанаваць памяць расстраляных фашыстамі многіх соцен яўрэяў, якія да вайны складалі асноўную частку жыхароў тутэйшага мястэчка. Сёння на месцы трагедыі стаіць велічны помнік, ускласці кветкі да якога штогод прыязджаюць родзічы ахвяр генацыду з розных куткоў свету, у тым ліку з Ізраіля і Амерыкі.

Унікальная плошча

Раім затрымацца яшчэ і ў самім Шчадрыне – на цэнтральнай плошчы (на здымку), якая названа ў гонар яшчэ аднаго знакамітага земляка – Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандра Петухова (1917–1991), франтавіка, таленавітага арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці. Аляксандр Прохаравіч шмат зрабіў не толькі на гаспадарчай ніве, а і клапаціўся аб людзях. Шчадрынцы памятаюць пра гэта, таму і вырашылі такім чынам увекавечыць памяць аб ім. Урачыстае адкрыццё плошчы адбылося ў 2008 годзе, падчас правядзення ў Шчадрыне раённых «Дажынак». Тут жа быў устаноўлены і камень з памятнай дошкай. Сёння на плошчы імя А. Петухова праходзяць масавыя мерапрыемствы.

Сведкі сівой даўніны

Шчадрынская зямля мае старажытную гісторыю. Аб гэтым сведчаць шматлікія археалагічныя помнікі – курганы, у якіх пахаваны нашы далёкія продкі. Шмат такіх курганоў засталося ў ваколіцах пасёлка Эрд. У поле зроку вучоных-археолагаў гэтыя аб’екты трапілі ў 1981 годзе. Усяго было зафіксавана 198 курганоў-магільнікаў дрыгавіцка-радзіміцкага сумежжа тысячагадовай даўніны. Усе яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы (на здымку).

 

У «Фальварку Бяльчо»

Калі хтосьці ўжо сабраўся павандраваць па тэрыторыі Шчадрынскага сельсавета, дык яму абавязкова трэба пабываць і на яго ўскрайку – у вёсцы Бяльчо, дзе ўсіх гасцінна прымуць работнікі лясгаса ў сваёй сядзібе. «Фальварак Бяльчо» – так называецца гэты прыгожы куток, адзін з лепшых турыстычных аб’ектаў у Беларусі. Разлічана сядзіба на індывідуальны і сямейны адпачынак. На яе тэрыторыі размешчаны некалькі абжытых дамоў (на здымку). Ёсць кухня і лазня. Адным словам, не пашкадуеце.

Памаліцца на «Ільінцы»

Калі ехаць у Сцяпы з боку Радушы, дык каля маста праз Добысну можна заўважыць паварот управа. Трэба звярнуць сюды і праехаць яшчэ некалькі соцен метраў – да бліжэйшага ўзгорка. Там устаноўлены крыж і вялікі камень з выбітым на ім лацінскімі літарамі надпісам, які сведчыць аб тым, што на гэтым месцы быў пахаваны Дамінік Прушаноўскі (памёр у 1890 годзе ва ўзросце 55 гадоў) – памешчык са Сцяпоў (на здымку). Але не толькі гэтым вядома ў акрузе данае месца. А перш за ўсё тым, што тут некалі (да 1960-х гадоў) стаяла праваслаўная драўляная царква ў гонар прарока Ільі. З месцам звязана шмат легенд, а таксама быляў, у тым ліку і пра тое, што тут на Ілью (2 жніўня) праходзілі святочныя богаслужэнні, гудзеў кірмаш. 

Дары роднага лесу

Аяшчэ Шчадрынская зямля славіцца сваімі лясамі, якія багаты грыбамі і ягадамі. Нават сёлета, калі доўгі час панавала засуха, мясцовыя жыхары вяртаюцца з лесу не з пустымі кошыкамі. Вось і юны аматар прыроды, вучань шостага класа Шчадрынскай школы Багдан Некрашэвіч на канікулах дарэмна час не губляе. У дзень нашага прыезду ў Шчадрын ён вярнуўся з лесу з нядрэнным «уловам» лясных дароў – чарніцамі і грыбамі лісічкамі (на здымку).

З дарогай – праблем няма

Дабірацца да аграгарадка Шчадрын і далей – вельмі зручна. Сюды з райцэнтра вядзе добрая асфальтаваная дарога. Можна ехаць на ўласным аўтамабілі. А хто жадае – і на рэйсавых аўтобусах, у гэты бок яны ходзяць штодзённа і ў розных накірунках.

Падарожжа па Шчадрынскаму сельсавету здзейсніў журналіст Мікалай ШУКАНАЎ.

Фота аўтара.

Выкарыстаны здымкі Мікалая СЕМЯНЦА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Наша группа в социальной сети "Фейсбук" - "Новы дзень"

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Твиттере"

Добавить комментарий

Календарь
наверх