Сегодня: вторник, 16 октября 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.1177, EUR 2.46

Курсы валют

2.1177
2.46
3.2257
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Год малой родины

Прывітанне з малой радзімы, або «Жлобінскі след» на Петрыкаўскай зямлі

21.09.2018
181

Якімі ж таямнічымі бываюць «лабірынты» чалавечых лёсаў, якімі звілістымі – жыццёвыя пуцявіны! Нездарма ж кажуць, што гара з гарой не сыходзіцца, а вось чалавек з чалавекам… Менавіта такія неспадзяваныя сустрэчы і знаёмствы на скрыжаваннях жыцця часам дорыць журналісцкая прафесія. У чарговы раз пераканаліся ў гэтым, калі рыхтаваліся да міжнароднага фестывалю «Кліч Палесся». Збіраючыся адправіцца ў камандзіроўку за 200 з лішнім кіламетраў – на самабытную Петрыкаўскую зямлю, журналісты «Новага дня» паспрабавалі «перакінуць» своеасаблівы творчы «мост» паміж нашымі раёнамі. І вось што з гэтага выйшла…

Землякі з берагоў Прыпяці

Мы вырашылі знайсці нашых землякоў, якія па волі лёсу аказаліся на Петрыкаўшчыне, дзе жывуць і працуюць, робяць свой пасільны ўнёсак у развіццё гэтага раёна. Вельмі хацелася расказаць пра іх на старонках «Новага дня», а таксама перадаць прывітанне з малой радзімы на фестывалі, які ўжо заўтра пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы. Адшукаць «жлобінскі след» на Петрыкаўскай зямлі аказалася справай няпростай. Нават калі папрасілі адгукнуцца ўраджэнцаў Жлобіншчыны праз сацыяльныя сеткі, вынік атрымалі нулявы. І ўсё ж нашы пошукі былі недарэмнымі: выручылі калегі-журналісты з газеты «Петрыкаўскія навіны». Дзякуючы ім, удалося не толькі знайсці на берагах Прыпяці неардынарных людзей, у жыцці і лёсах якіх Жлобін пакінуў вельмі глыбокі след, але і праліць святло на… «белыя плямы» ў гісторыі нашай малой радзімы. Вось так неспадзявана разам з новымі знаёмымі мы «адправіліся» ў мінулае стагоддзе, і гэтая «вандроўка» адкрыла шмат цікавага…

Горад дзяцінства, або Экскурс у 30-я гады…

…Жывуць у Петрыкаве два родныя браты, абодва – прадстаўнікі даваеннага пакалення дзяцей вайны – Аляксандр Цярэнцьевіч і Уладзімір Цярэнцьевіч Курдо. Адзін – 59 гадоў прысвяціў медыцыне, другі – ветэран педагагічнай працы, кавалер ордэна «Знак Пашаны». Амаль усё сваё свядомае жыццё яны пражылі тут, на высокім беразе Прыпяці, на малой радзіме сваіх бацькоў. А вось з берагамі сівога Дняпра малодшага з братоў звязвае запіс у пашпарце, дзе ў графе «месца нараджэння» пазначана – «горад Жлобін», а для старэйшага ён стаў горадам дзяцінства. Калі давялося бліжэй пазнаёміцца з гэтымі паважанымі людзьмі, высветлілася, што іх бацька, Цярэнцій Васільевіч, быў накіраваны на працу ў наш раён. Вось што расказаў Аляксандр Цярэнцьевіч Курдо: – Наша сям’я жыла ў Жлобінскім раёне з 1932 года. Бацька працаваў тут у школе вёскі Чацвярня, у Пірэвіцкім дзіцячым доме, быў дырэктарам Чырвонабярэжскага сельскагаспадарчага тэхнікума. А прыкладна ў пачатку 1936 года быў прызначаны загадчыкам раённага аддзела народнай асветы. Ён скончыў Магілёўскі педінстытут, выкладаў геаграфію і гісторыю. Мама была хатняй гаспадыняй і займалася выхаваннем траіх дзяцей. Мы жылі побач з чыгуначным вакзалам, па вуліцы Валадарскага, цяпер – Пятроўскага. Даваенны Жлобін я помню як сёння…

Полностью статью Людмилы ОРЁЛ читайте в газете "Новы дзень" №71 от 21.09.2018


Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter" 

Наш канал на YouTube 

Добавить комментарий

Календарь
наверх