Сегодня: вторник, 19 июня 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.0102, EUR 2.3287

Курсы валют

2.0102
2.3287
3.17
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

Праслаўляюць наш край народнай песняй

23.05.2018
310

Прадстаўнікі новага пакалення творчай моладзі Беларусі ў наш складаны ўрбаністычны час адчулі патрэбнасць звярнуцца да вечнага, традыцыйнага, таго, што не падпарадкавана ўплыву моды. Іх аб’ядноўваюць любоў да нацыянальнай мастацкай спадчыны, імкненне спазнаць, засвоіць традыцыйную культуру сваёй зямлі, данесці да ўсіх прыгажосць і багацце беларускага песеннага фальклору. На шчасце, у нашым раёне таксама існуе і развіваецца народная песня. Вялікая роля ў гэтым належыць вакальнай групе ўзорнага ансамбля народнай музыкі, песні і танца «Лявоніха» дзіцячай школы мастацтваў № 2.

Удзельнікі ансамбля імкнуцца з максімальнай дакладнасцю перадаць характэрную для беларускай народнай песні спецыфічную манеру выканання. Асабліва выдатна гэта атрымоўваецца ў двух яго салістак – Настассі Дзёмінай і Вікторыі Крапасновай. Пра поспехі гэтых прыгожых і таленавітых дзяўчынак на старонках нашай газеты мы пішам даволі часта. Яны прымаюць актыўны ўдзел у канцэртным жыцці школы і горада, у раённых творчых праектах. Жыхары Жлобіна часта бачаць Насцю і Віку на розных святах і не перастаюць захапляцца іх яркай, непаўторнай манерай выканання і абавязкова адорваюць дзяўчын апладысментамі.

Апладзіруюць ім і ў іншых гарадах нашай краіны, на конкурсах і фестывалях высокага ўзроўню. Так, у гэтым годзе нашы зорачкі паклалі ў сваю скарбонку чарговыя перамогі: на II Нацыянальным конкурсе мастацтваў «Вышыня» абедзве сталі лаўрэатамі I ступені. Зусім нядаўна прайшлі яшчэ два мерапрыемствы высокага ўзроўню, і нашы дзяўчынкі паспяхова выступілі ў іх. Так, Віка стала лаўрэатам I ступені міжнароднага конкурсу «Зоркі Прыдняпроўя-2018», а Насця – лаўрэатам II ступені рэспубліканскага конкурсу дзіцячага мастацтва «Лідскі вянок». Займаюцца яны ў таленавітага педагога-прафесіянала Алены Кажамякінай, якая вучыць, спяваючы, укладваць душу ў кожную песню і не проста радаваць слухачоў сваёй творчасцю, а праз песню несці любоў да роднага краю.

Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Фота аўтара.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх