Сегодня: среда, 12 декабря 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.1254, EUR 2.4175

Курсы валют

2.1254
2.4175
3.1964
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Год малой родины

На Жлобіншчыне адкрылася персанальная выстаўка карцін члена Саюза мастакоў Беларусі Алеся Цыркунова

23.11.2018
118

У Чырвоным Беразе, у старажытнай сядзібе Козел-Паклеўскіх, адкрылася персанальная выстаўка карцін члена Саюза мастакоў Беларусі, ураджэнца Жлобіншчыны Алеся ЦЫРКУНОВА – «Паклон адроджанай Айчыне». 

Сваю выстаўку мастак прымеркаваў да Года малой радзімы. А яшчэ – у гонар адроджанай Айчыны: сёлета беларусы адзначаюць 75-годдзе пачатку вызвалення роднай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ёсць і яшчэ адна падстава для гэтай творчай справаздачы: 70-годдзе самога аўтара. З гэтым юбілеем мастака падчас адкрыцця выстаўкі павіншавалі і падзяліліся сваімі ўражаннямі наконт яго творчасці начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Няхай, дырэктар Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея Ніна Шрэйтэр, мастакі Леанід Вялічка, Уладзімір Слесараў і Уладзімір Скрыганаў, іншыя.

А сам Алесь Цыркуноў выказаў падзяку аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за аказанае садзейнічанне ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства (карціны трэба было даставіць з Мінска). Потым мастак правёў экскурсію. Выстаўка прадоўжыцца да 15 снежня.

Больш падрабязна аб гэтым чытайце ў артыкуле Мікалая Шуканава, апублікаванага у газеце "Новы дзень" ад 23 лістапада 2018

На здымку: Алесь Цыркуноў ля партрэта сваёй маці.

Фота Мікалая ШУКАНАВА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter" 

Наш канал на YouTube

Добавить комментарий

Календарь
наверх