Сегодня: понедельник, 19 ноября 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.1102, EUR 2.395

Курсы валют

2.1102
2.395
3.1973
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

Кладезь радасці для дзяцей і дарослых

29.11.2016
603
Фестиваль православной культуры "Кладезь"
У гэтыя дні ў нашым горадзе праходзіць фестываль праваслаўнай культуры «Кладезь», які дае магчымасць дакрануцца да духоўнай скарбніцы і культуры і дарослым, і дзецям. Дарэчы, гэты фэст праводзіцца ў нашым раёне не ўпершыню і заўсёды пакідае светлыя ўспаміны. Яго з нецярпеннем чакаюць веруючыя жлабінчане. Арганізатары мерапрыемства – Свята-Елісавецінскі манастыр Мінска пры падтрымцы Гомельскай епархіі, Жлобінскага благачыння, выканаўчага камітэта. Закрыццё фестывалю адбудзецца заўтра ў 12.00 у гарадскім цэнтры культуры.

Пачатак добрай справы

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбылося 21 лістапада ў ГЦК і пачалося яно малебнам на пачатак добрай справы, які правёў клірык Свята-Троіцкага храма іярэй Павел Куліш. Пра важнасць такіх мерапрыемстваў, якія спрыяюць умацаванню ўзаемасувязі паміж царкоўнай і дзяржаўнай палітыкай шляхам дзейнасці ў адным кірунку – маральна-духоўным выхаванні дзяцей і моладзі, сказала і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Рахімава. Падтрымала яе словы манахіня Свята-Елісавецінскага манастыра сястра Юлія.

Звярнуліся да моладзі

жлобин новости, новы дзень

Дарэчы, праграма фестывалю складалася з выставы-кірмашу і духоўна-асветніцкай часткі. Усе запланаваныя мерапрыемствы, а іх вельмі многа, насычаныя, змястоўныя і разлічаны як на дарослую, так і на дзіцячую аўдыторыю. Напрыклад, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай прайшла гутарка з відэапрэзентацыяй «Праваслаўныя святыні Беларусі», а ў дзіцячай школе мастацтваў № 2 – «Сімволіка ў хрысціянскай музыцы», якія правяла дацэнт кафедры тэорыі, гісторыі культуры педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Наталля Шчарбакова. Актыўны ўдзел у фестывалі прынялі вучні сярэдняй школы № 11. Яны ўбачылі лялечны спектакль «Дастаць да неба», пагутарылі з інакіняй, педагогам нядзельнай школы Свята- Елісавецінскага манастыра Нінай Загорскай аб шкодзе брыдкаслоўя. На гэтую ж тэму гаварылі і ў гімназіі № 1. Тут жа інакіня сустрэлася з педагогамі раёна, каб расказаць ім пра духоўна-маральныя аспекты прафесіі настаўніка.

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва педагог сустрэлася з маладымі інвалідамі і іх бацькамі, дзе таксама правяла цікавую і змястоўную гутарку. Да вучняў СШ № 10 і 12 завітаў кіраўнік маладзёвай групы пры нядзельнай школе манастыра іярэй Радыён Альховік з размовай аб актуальных праблемах сучаснай моладзі. У цэнтральнай раённай бальніцы адбылася цікавая сустрэча – пра хрысціянскае разуменне хваробы расказаў урач-хірург дзіцячага хірургічнага цэнтра Мінска Уладзімір Хоміч. Ён жа выступіў перад бацькамі выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі па тэме «Чаму хварэюць дзеці». У раённай дзіцячай бібліятэцы кожны дзень праходзіў традыцыйны спектакль лялечнага тэатра «Батлейка», які прыносіў вялікае задавальненне маленькім гледачам. Дзеці даведаліся не толькі аб гісторыі тэатра, але і як робяцца самі лялькі.

Кладезь

Праз кіно і песню

У нядзелю ўсе жадаючыя маглі завітаць у гарадскі цэнтр культуры і паглядзець дакументальны фільм «Два Андрэі», створаны рэжысёрам Галінай Адамовіч у 2015 годзе. Гэтая стужка ўжо паспела атрымаць некалькі ўзнагарод, у прыватнасці – прыз журы XI Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм

Magnificat-2015 як лепшы дакументальны фільм, а ў Кіеве на XIII Міжнародным фестывалі праваслаўнага кіно «Пакроў-2015» фільм атрымаў дыплом і прэмію за лепшую рэжысуру. А сёння ў гарадскім цэнтры культуры ў 17 гадзін пачнецца канцэртная праграма «Пой, душе, пой…» паэтэсы, пісьменніцы, аўтара і выканаўцы песень Таццяны Дашкевіч.

Вырабы ручной работы

Кладезь


Што тычыцца выставы-кірмашу, то тут былі прадстаўлены ў асноўным вырабы майстэрань Свята-Елісавецінскага манастыра. Жлабінчане набывалі прыгожыя іконы, вытанчаную кераміку ручнога вырабу. Шырокі асартымент тавараў быў прадстаўлены ў раздзеле духоўнай музыкі і літаратуры. А ў манастырскай аптэцы – нямала разнастайных лекавых траў, бальзамаў і касметалагічных сродкаў. Акрамя таго, можна было набыць манастырскія мёд і хлеб.

Падрыхтавала Таццяна СКОБЕЛЕВА.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА і з архіва ТЦСАН.

Добавить комментарий

Календарь
наверх