Сегодня: воскресенье, 30 апреля 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.8692, EUR 2.0371

Курсы валют

1.8692
2.0371
3.2803
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

І няхай галасы паэтычнага краю адгукнуцца яшчэ шмат разоў…

17.02.2017
286

Паэзіі сіла – вялікая сіла. Яна здольна не толькі перадаваць тонкія пачуцці чалавека, які піша вершы, але і аб’ядноўваць пад сваім вялікім творчым крылом аднадумцаў. Менавіта такую неардынарную і харызматычную кампанію моладзі ў чарговы раз сабрала ў сценах дзяржаўнага прафесіянальна- тэхнічнага каледжа бібліятэкар Людміла Жычка.

– Нягледзячы на тое, што Год культуры ўжо мінуў, мы і далей працягваем праводзіць цікавыя мерапрыемствы, – падкрэсліла яна. – Асабліва прыемна, калі на сустрэчу з нашымі навучэнцамі прыходзяць людзі, якія валодаюць паэтычным словам.

У гэты раз на гутарку з першакурснікамі групы 121 была запрошана рэдактар аддзела эканомікі газеты «Новы дзень» Юлія Андросава. Яна распавяла аб займальных буднях сучаснага журналіста і прачытала свае творы. Навучэнцы актыўна падключыліся да дыялогу і з задавальненнем абмеркавалі агучанае. Праз радкі верша «Душа чердачного хлама» прасачылі непарушную сувязь пакаленняў у старых фотаздымках, якія закідаюцца далёка-далёка. Пройдзе шмат гадоў, і вобразы гэтыя стануць чужымі, незнаёмымі, і толькі вочы, якія ўважліва глядзяць на нас, раскажуць аб сваяцтве душ.

У размове высветлілася, што і сярод саміх навучэнцаў  ёсць таленты. Хтосьці з іх выразна чытае вершы знакамітых жлабінчан, а хтосьці нават вырашыў падзяліцца ўласнымі творамі. Дар’я Шаўцова пазнаёміла са сваім вершам «Уходят в море корабли», а таксама выканала песню на сваім любімым музычным інструменце – гітары, якая заўсёды побач з дзяўчынай. Паліна Закрэўская ўнесла патрыятычны штрых, прачытаўшы аўтарскія вершы на роднай беларускай мове, якія яна піша з 6-га класа. Здзівіла сваім талентам і першакурсніца Лізавета Семавіна, якая таксама сябруе з рыфмай. Ёй вельмі блізкая тэма кахання. Характэрна, што і бацька дзяўчыны ў маладосці пісаў песні і вершы. А матулю Бог надзяліў мастацкім талентам. Напэўна таму, выхоўваючыся ў творчай сям’і, Лізе было складана не пераняць гэтае імкненне да прыгажосці.

Адведзены для сустрэчы час праляцеў амаль штоімгненна. Здалося, што тэма паэзіі з’яўляецца зусім невычэрпнай і сапраўды бясконцай. Таму, як адзначыла напрыканцы сустрэчы Людміла Георгіеўна, такіх размоў у цесным сяброўскім крузе павінна быць больш. Госць Юлія Андросава падтрымала такую прапанову і паабяцала абавязкова зазірнуць да навучэнцаў ДПТК у наступны раз. У якасці падарунка яна прыпаднесла бібліятэцы літаратурны альманах «Галасы роднага краю», выдадзены рэдакцыяй «Новага дня» і прымеркаваны да 85-годдзя раёнкі. Было вельмі прыемна адзначыць, што ў гэты зборнік увайшлі і творы намесніка дырэктара каледжа Міхаіла Назарчыка. Хочацца верыць і спадзявацца, што «Новы дзень» адкрые яшчэ шмат талентаў у творчым асяроддзі жлабінчан, у тым ліку і сярод навучэнцаў каледжа.

Ю. СЯРГЕЕВА.

Фота М. СЕМЯНЦА.

АД РЭДАКЦЫІ. Звяртаючыся да кожнага навучэнца Жлобіншчыны, мы запрашаем усіх паспрабаваць свае здольнасці не толькі ў вершаваным напрамку. Можа, вы робіце першыя крокі ў стварэнні празаічных твораў, спрабуеце сябе ў ролі пачынаючага краязнаўцы.

Пішыце на электронны адрас androsowa86@mail.ru, дасылайце свае пробы пяра, і мы разам паспрабуем развіць ваш талент. Бо навакольны свет такі разнастайны, у ім так шмат магчымасцей, каб знайсці менавіта свой творчы шлях... 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх