Сегодня: вторник, 25 сентября 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.082, EUR 2.4488

Курсы валют

2.082
2.4488
3.1507
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Общество

Дзень памяці Хатыні

15.03.2018
558

Ніколі гэта не забудзем... 

75 гадоў таму, 22 сакавіка 1943 года, разам з жыхарамі была спалена вёска Хатынь, якая стала для беларускага народа святыняй нацыянальнай памяці.

Усяго падчас Вялікай Айчыннай вайны лёс Хатыні раздзялілі 628 беларускіх вёсак, з якіх 186 так і не адрадзіліся. Таксама акупантамі былі знішчаны і не адрадзіліся некалькі вёсак цяперашняга Кароткавіцкага сельсавета Жлобінскага раёна: Браткі, Грушка, Залессе, Замосце і Красноўка. Памяці гэтых населеных пунктаў у цэнтры Кароткавічаў у 1970-я гады быў устаноўлены помнік, каля якога штогод праходяць мітынгі-рэквіемы. А зямля з месцаў спаленых вёсак Жлобіншчыны ў капсулах дастаўлена на мемарыяльны комплекс «Хатынь». Дарэчы, адным з яго аўтараў з’яўляецца заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Жлобінскага раёна, аўтар праекта мемарыяльнага комплекса «Дзецям – ахвярам вайны» у Чырвоным Беразе Леанід Левін (1936–2014).

Жлабінчане памятаюць і ахвяр другой падобнай трагедыі, якая здарылася ў 1944 годзе ў вёсцы Ала (цяперашні Светлагорскі раён). Там ад рук нямецка-фашысцкіх карнікаў і іх прыслужнікаў у агні і ад куль загігула звыш 1750 чалавек. Сярод ахвяр было нямала і жыхароў Жлобінскага раёна.

М. ВАРАНОВІЧ.

На здымку: помнік у Кароткавічах

22 сакавіка памяць ахвяр Хатыні і іншых спаленых вёсак будзе ўшанавана на Жлобіншчыне. 

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter

Добавить комментарий

Календарь
наверх