Сегодня: вторник, 20 ноября 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.1058, EUR 2.4041

Курсы валют

2.1058
2.4041
3.1947
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Образование

Далучаем бацькоў да беларускага маўлення

09.12.2016
1693

На базе яслей-сада № 35 прайшло пасяджэнне праблемнай групы выхавальнiкаў па развiццю беларускага маўлення на тэму «Новыя падыходы да ўзбагачэння беларускага маўлення выхаванцаў праз супрацоўнiцтва з сям’ёй».

Адна з найбольш цiкавых форм супрацоўнiцтва выхавацеляў з бацькамi – праектная дзейнасць. Вынiкi праектаў рэалiзаваны ў прадуктыўнай творчай дзейнасцi дзяцей i дарослых у выглядзе «Кнiжак-малышак», «Беларускага слоўнiка», «Радавода», «Беларускiх казачак», «Беларускiх вышыванак». У ходзе працы над праектамi вырашалася праблема захавання сямейных традыцый, фaрмiравання непарыўнай сувязi памiж пакаленнямi. Таксама ўзбагачаўся i пашыраўся слоўнiкавы запас дзяцей і ўсталёўвалiся цесныя адносiны памiж бацькамi i педагогамi.

Яшчэ адным з напрамкаў у сучасным iнфармаваным грамадстве з’яўляюцца такiя формы супрацоўнiцтва з бацькамi, як онлайн-зносiны ў iнтэрнэце, онлайн-семiнары, канферэнцыi, вэбiнары. Сваю працу ў гэтым напрамку ў дзіцячым садзе пачалi з афiцыйнага сайта ўстановы адукацыi, дзе была адкрыта рубрыка «Беларуская скарбонка», і ўвазе бацькоў прапанаваны кансультацыi, памяткi, рэкамендацыi. Такiм чынам, у іх з’явiўся новы хатнi суразмоўца i прафесiйны кансультант па найбольш актуальных пытаннях i хвалюючых праблемах.

Для прысутных было арганізавана свята «На нашым кiрмашы ўсё ад душы» з удзелам дзяцей старэйшай групы i iх бацькоў. Вялiкую цiкавасць выклікала гульня «У кожнай хатцы свае бразготкi», у ходзе якой асвятлялiся пытаннi, звязаныя з сямейнымi традыцыямi. У завяршэнні пасяджэння было праведзена анкетаванне ўдзельнікаў з мэтай выяўлення цяжкасцей па развіццю ў выхаванцаў беларускага маўлення і адбылося падвядзенне вынiкаў. Мерапрыемства стала карысным для ўзбагачэння i далучэння дзяцей да беларускай мовы, культуры, народнай спадчыны. Трэба, каб беларуская мова стала сапраўды роднай, а дзецi ведалi традыцыi i культуру свайго народа.

Галіна ШАМРАЙ,

загадчыца яслей-сада № 35.

Добавить комментарий

Календарь
наверх