Сегодня: вторник, 25 июля 2017г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 1.944, EUR 2.2631

Курсы валют

1.944
2.2631
3.2581
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Культура

Чырвоны Бераг зноў сабраў сяброў

30.06.2017
459

Па традыцыі напрыканцы чэрвеня ў аграгарадку Чырвоны Бераг праходзіць свята беларускай песні «Чырвоны Бераг збірае сяброў».

На сцэне амфітэатра за пяць гадоў правядзення мерапрыемства выступалі калектывы з Кармянскага, Рагачоўскага, Акцябрскага, Рэчыцкага і іншых раёнаў. На сёлетнім свяце, шостым па ліку, сваёй творчасцю радавалі не толькі вакальныя ансамблі нашага раёна – «Выхадны дзень», «Белыя росы» і іншыя, але і запрошаныя калектывы з Калінкавічаў – «Калінавы цвет» і тэатр народнага гумару «Вясёлыя аўцюкоўцы».

Дарэчы, гэтае свята з нецярплівасцю чакаюць жыхары аграгарадка, а таксама суседніх вёсак і Жлобіна. Бо тут можна не толькі пачуць беларускія песні, але і пазнаёміцца з падвор’ямі, прадстаўленымі рознымі сельсаветамі.

Так, Шчадрынскі сельсавет запрашаў гасцей на «Панскі двор», Лукскі – у «Тракцір на Пятніцкай», Навамаркавіцкі – у традыцыйны «Сірыйскі шацёр», гаспадары мерапрыемства – на «Чырвонабярэжскія шчадроты». На падвор’ях можна было паласавацца стравамі беларускай і ўсходняй кухні, на імправізаванай спартыўнай пляцоўцы – памерацца сіламі, пазаймацца з гірамі, а на выставе-продажы – прыдбаць сувенір на памяць.

Напрыклад, сям’я Кісялёвых прадставіла свае работы з лазы, Дашкоўскія здзівілі разьбой па дрэве, Алена Кандрацьева – тэхнікай арыгамі, Вольга Шынкарова – пляценнем з газетных трубачак, а Зінаіда Мамановіч – вышыўкай.

Прадстаўнікоў усіх падвор’яў, а таксама майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці граматамі за ўдзел у мерапрыемстве ўзнагародзілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы , культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Няхай, а таксама старшыня Чырвонабярэжскага сельвыканкама Валерый Рагоўскі.

У рамках свята беларускай песні прайшоў конкурс «Чырвонабярэжскія ўдалухі», у якім прымалі ўдзел мясцовыя жанчыны – Галіна Кісель, Валянціна Кісялёва, Зінаіда Мамановіч, Аляксандра Баранчук, Алена Сініцкая. Яны змагаліся ў некалькіх этапах конкурса – чыталі вершы пра сваю радзіму, гатавалі кулінарныя разынкі, прадстаўлялі творчыя нумары і былі ўзнагароджаны за ўдзел у свяце.

Нягледзячы на невялікі дожджык, тут панаваў добры настрой, які ўсталяваўся ў імправізаванай глядзельнай зале на свежым паветры. На жаль, выступленне артыстаў з-за надвор’я прыйшлося перанесці з амфітэатра на крыльцо сельскага Дома культуры, але гэта не паўплывала на агульную весялосць. Затым прайшла дыскатэка, а завяршылася мерапрыемства святочным фейерверкам.

Т. ДАРАФЕЕВА.

Фота прадстаўлена цэнтрам культурна-дасугавай дзейнасці.

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке" 

Читайте ndsmi.by в "twitter"

Добавить комментарий

Календарь
наверх