Сегодня: вторник, 25 сентября 2018г.
Жлобин -

Прогноз погоды

Данные о погоде предоставлены FORECA
USD 2.082, EUR 2.4488

Курсы валют

2.082
2.4488
3.1507
Данные о валюте предоставлены NBRB.BY
Есть вопрос?
свяжитесь с нами:
+ 375 (2334) 7 80 90
написать нам

Новости

Мітынг-рэквіем: Хатынь – наш боль і наша памяць

22.03.2018
536

22 сакавіка – у 75-ю гадавіну трагедыі Хатыні, на плошчы Вызваліцеляў у Жлобіне адбыўся мітынг-рэквіем памяці беларускіх вёсак, спаленых нямецка-фашыцкімі захопнікамі і іх прыслужнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.   

Адкрыла мітынг начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Няхай, якая адзначыла, што вёска Хатынь стала для беларускага народа святыняй нацыянальнай памяці тых трагічных падзей. Памятаюць жлабінчане і сваіх землякоў, таксама ахвяр карнікаў – каля 5 тысяч мірных жыхароў. Наогул падчас акупацыі на Жлобіншчыне поўнасцю ці часткова было спалена 103 населеных пункта. Сем вёсак так і не адрадзіліся:   

Браткі, Грушка, Залессе, Замосце, Красноўка, Акцябр, Залужжа.

Не забудзем мы і многіх жыхароў Жлобіншчыны, якія загінулі ў агні і ад куль фашыстаў у вёсцы Ала Светлагорскага раёна і ў канцлагеры «Азарычы». Аб гэтым на мітынгу гаварылі вязні згаданага лагера смерці Тамара Аляксандраўна Лавецкая, Аляксандра Мяфодзьеўна Вішнеўская і ўнучка аднаго з вязняў, навучэнка гімназіі № 1 Ганна Рахімава.

Ад імя раённых улад, працоўных калектываў і грамадскасці памяць ахвяр фашызму была ўшанавана хвілінай маўчання і ўскладаннем вянкоў і жывых кветак да абеліска воінаў-вызваліцеляў. 

Мікалай ШУКАНАЎ.

На здымках: падчас мітынга-рэквіема.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter



Календарь
наверх